Беларуская жаночая хакейная каманда дэбютавала разгромным паражэннем

Хакеісткі адзінай жаночай беларускай прафесійнай каманды "Пантэра" дэбютавалі 23 верасня ў аўстрыйскай элітнай лізе з разгромнага паражэння. Як інфармуе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі, "Пантэра" прайграла ў гасцях славацкаму "Словану" з Браціславы - 0:7. Сустрэча прайшла ў межах гульняў аўстрыйскай элітнай лігі. Сёння беларуская "Пантэра" сустракаецца ў гасцях з аўстрыйскай дружынай "Віенна Флайерс", а 25 верасня зноў сустрэнецца са "Слованам". Чэмпіянат элітнай жаночай хакейнай лігі Аўстрыі працягнецца да канца лютага 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі