Беларуская інфляцыя амаль у 11 разоў перавышае сярэднееўрапейскую

Пра іх паведамляе АФН са спасылкай на агляд Расстата. Дакумент падрыхтаваны на аснове публікацый агульнаеўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат і нацыянальных статыстычных звестак.

Так, у Беларусі за першы квартал кошты выраслі на 5,4%. У Турцыі, якая займае ў аглядзе другое месца, кошты выраслі на 2,9%, у Нідэрландах — 2,3%, Эстоніі — на 2,2%. 

Дарэчы, у Расіі і Казахстане, з якімі Беларусь стварае Мытны саюз, інфляцыя склала 1,9%, ва Украіне — 0,1%. У сярэднім па краінах ЕС рост коштаў з пачатку года склаў 0,5%.

Фота — n24.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі