Беларуская эміграцыя не згодная скарачаць "чорны спіс" Еўрасаюзу

Нагодай для сустрэчы сталі заявы кіраўніцы офісу "За дэмакратычную Беларусь" Вольгі Стужынскай. Нагадаем, што офіс, размешчаны ў Брусэлі, і частка беларускіх палітыкаў выступаюць за перагляд спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюзу. У прыватнасці, прапануецца выключыць з яго рэктараў ВНУ і бізнэсоўца Уладзіміра Пефціева, якога ў Еўрасаюзе называюць адным з фундатараў беларускага рэжыму.

Офіс беларускай палітычнай эміграцыі катэгарычна не згодны з пазіцыяй Стужынскай. Ён выступае за пашырэнне санкцыяў супраць беларускіх уладаў. У структуру ОБПЭ ўваходзяць беларускія арганізацыі Бельгіі, Польшчы, Нямеччыны, Брытаніі. Офіс мае афіцыйную рэгістрацыю пры Еўрапарламенце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі