Беларусам давядзецца даплочваць за капітальны рамонт

Па яго словах, акрамя адлічэнняў на капрамонт уладальнікі кватэраў будуць даплочваць за ўсе працы падчас капітальнага рамонту.

Бліжэйшым часам набудуць моц змены ў Тэхнічным кодэксе, датычныя правядзення капітальнага рамонту. Там будуць скарочаныя віды работ, праведзеных за кошт бюджэтных сродкаў.

Шагун: “У прыватнасці, усё, што будзе рабіцца ў кватэры ўладальніка, будзе рабіцца за яго кошт. Падводкі-разводкі каналізацыі, электрыка, калі неабходна, замена вокнаў... Гэта будзе рабіцца за кошт грамадзян. Гэта дазволіць на 30% знізіць выдаткі бюджэту на капітальны рамонт”.

Намеснік міністра пагадзіўся, што некаторыя паслугі (напрыклад, замена сантэхнікі ці вокнаў) могуць быць вельмі дарагімі. Але гэтую праблему ён прапанаваў вырашыць за кошт растэрміноўкі.

Фота — sovch.chuvashia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі