Беларусь займела яшчэ аднаго намінанта на Нобеля па літаратуры

Афіцыйны саюз пісьменнікаў Беларусі ў трэці (!) раз вылучыў кандыдатуру Георгія Марчука на Нобелеўскую прэмію. Дзве папярэднія былі марнымі. СПБ не здаецца.


“Выбар зроблены па яго творах. У яго цэлы шэраг твораў найвышэйшага, так сказаць, узроўню, адзначаных і ў рэспубліцы, і за яе межамі. Шансы, калі не будзе палітызавана, то высокія… Калі ўсё гэта звядзецца з кропкі гледжання палітыкі, то, вядома ж, тут будуць граць сілы іншыя”, -- кажа старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.


Еўрарадыё вырашыла пашукаць яго кнігі ў сталічных кнігарнях. Знайшло! Праўда, давялося папоўзаць на каленках. У кнігарні “Падпісныя выданні” праз 5 хвілін пошукаў на самай ніжняй паліцы знайшоўся асобнік кнігі “Салодкія слёзы” 2010 года выдання. Каштуе 15 тысяч. У “Цэнтральнай” кнігарні цэлых тры кнігі. Акрамя “слёзаў” там былі яшчэ сельскі дэтэктыў “Цветы провинции” і гісторыя ваеннага кахання “Без ангелов”. Каштуюць дэмакратычна – 13-15 тысяч, асаблівым попытам не карыстаюцца.Шансы яшчэ аднаго беларускага пісьменніка, намінаванага ПЭН-Цэнтрам Уладзіміра Някляева, Мікалай Чаргінец ацэньвае песімістычна. Маўляў, яго сапсавала палітыка.

120202 Pikecki Nobel.mp3
 

“Я вам скажу, што Някляеў харошы паэт, але дрэнны палітык. Мне і шкада яго. Яны забілі ў ім харошага паэта, выцягнуўшы яго на сцэну палітычнай валтузні”.


Дарэчы, намінант ад СПБ Георгій Марчук сапраўдная цёмная птушка. Нават “Вікіпедыя” ведае толькі аб адным яго творы – тым самым сельскім дэтэктыве “Цветы провинции”…Такім чынам, сёлета Беларусь ужо мае трох намінантаў. Акрамя Марчука і Някляева ёсць яшчэ праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі. Сам Марчук, дарэчы, сваё вылучэнне ніяк не каментуе. Маўляў, гэта парушае правілы Нобелеўскага камітэта.

Я вам скажу, што Някляеў харошы паэт, але дрэнны палітык. Мне і шкада яго. Яны забілі ў ім харошага паэта, выцягнуўшы яго на сцэну палітычнай валтузні

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі