Беларусь захавае блакіруючы пакет акцый МАЗа ў холдынгу з КамАЗам (відэа)?

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў:

"Ведаеце, што ўжо два гады ідуць перамовы па стварэнні холдынгу МАЗ-КамАЗ, абмяркоўваюцца пытанні інтэграцыі гэтых двух прадпрыемстваў. Усе разумеюць, што асобна на гэтым рынку сёння ў такіх умовах не выжыць, выжывае мацнейшы. Маючы блакіруючы пакет акцый МАЗа, Беларусь зможа адстойваць свае інтарэсы ў гэтым холдынгу. Калі холдынг будзе прымаць нейкае рашэнне, якое нецікавае для Беларусі ў дачыненні да МАЗа, то рэспубліка можа ў любы час заблакаваць гэтае рашэнне".

Абедзве краіны будуць мець у холдынгу па 50%. Па словах Кузняцова, у холдынг увойдзе 75% акцый МАЗа. Рэшта — блакуючы пакет — застанецца ва ўласнасці Беларусі. КамАЗ аддасць у холдынг больш за 49% сваіх акцый.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі