Беларус спрабаваў вывезці з Польшчы скрадзены грузавік
Коштам 250 тысяч злотых (каля 80 тысяч долараў).
На памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст яго затрымалі польскія памежнікі.
Як перадаюць польскія СМІ, мяркуецца, што раней аўтамабіль маркі Iveco быў скрадзены. За яго рулём знаходзіўся 28-гадовы беларус. Падазрэнні ў памежнікаў выклікалі перабітыя нумары грузавіка. Па справе распачата следства.