Беларусь не верыць у санкцыі ЗША супраць чэмпіянату свету па хакеі

Па яго словах, якія перадае interfax.by, Беларусь працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету па хакеі-2014. Ворсін назваў дарэмнымі патрабаванні заходніх палітыкаў перанесці правядзенне чэмпіянату ў іншую краіну. Кіраўнік беларускай федэрацыі нагадаў, што Міжнародная федэрацыя хакею ўжо не адзін раз адмаўлялася разглядаць палітычныя падставы.

Нагадаем, што перанесці з Беларусі чэмпіянат свету па хакеі 2014 года прапануецца ў Акце аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі. Гэты дакумент 4 студзеня падпісаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі