Беларусь, Казахстан і Расія адмянілі мытны кантроль на ўнутраных межах

Мытны кантроль будзе ажыццяўляцца толькі на знешніх межах, паведамляе “Радыё Свабода”. Дамова аб фармаванні Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана была падпісаная ў кастрычніку 2007 году. Затым быў распрацаваны агульны Мытны кодэкс, які ўступіў у сілу летась ў ліпені.