"Баварыя" выйшла ў 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў, Гомес забіў 4 галы

Мюнхенская "Баварыя" хутка і лёгка адыграла прапушчаны ад швейцарскага "Базеля" гол у гасцях (22 лютага нямецкая каманда прайграла 0:1). Робен забіў гол на 10-й хвіліне, на 42-й Мюлер зрабіў лік 2:0. А ў другім тайме здарыўся сапраўдны разгром: чатыры (!) галы забіў Гомес (на здымку) і яшчэ адзін Робен. У выніку — 7:0.

Італьянскі "Інтэр" таксама як і "Баварыя" прайграў у гасцях першы матч — 0:1 французскаму "Марселю". На сваім полі "Інтэр" адыграўся толькі на 75-й хвіліне, вызначыўся Міліта. Здавалася, што будзе дадатковы час, але на апошніх хвілінах асноўнага часу Брандао зраўняў лік! Гол Пацыні з пенальці на 95-й хвіліне і перамога "Інтэра" з лікам 2:1 ужо нічога не значылі. Далей ідзе "Марсель".

14 сакавіка ў апошніх матчах 1/8 фінала гуляюць "Чэлсі" і "Напалі" (першы матч італьянцы выйгралі з лікам 3:1), "Рэал" і ЦСКА (першы матч — 1:1).

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі