БАТЭ звярнуўся ў спартовы суд Лазаны па "справе Гутара"

Нагадаем, 23-гадовы брамнік Аляксандр Гутар сёлета вырашыў сысці з БАТЭ. Беларуская федэрацыя футбола дазволіла яму датэрмінова разарваць кантракт з барысаўчанамі. Гутар мусіў заплаціць ужо былому свайму клубу 180 тысяч долараў кампенсацыі.

У лютым Гутар падпісаў кантракт з мінскім "Дынама", разлічаны на тры гады.

Яшчэ ў студзені ў заяве ФК БАТЭ адзначалася: "Мы будзем ісці да канца, адстойваючы свае інтарэсы, бо лічым, што справядлівасць ў пытанні, якое разглядалася, цалкам на нашым баку. Для нас гэта справа гонару... Што датычыць Аляксандра, то ён, растаптаўшы адносіны з клубам, які выгадаваў яго, сапсуе сабе кар'еру, бо як у бліжэйшыя месяцы, а можа быць, і гады, яго чакаюць пастаянныя разбіральніцтвы ў розных інстанцыях".

ФК БАТЭ тады заявіў, што не выключае звароту ў Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане.

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі