Барыс Грабеншчыкоў заспявае ў гонар Пола Макартні ў Віцебску

18 чэрвеня Барыс Грабеншчыкоў і гурт “Аквариум” зладзяць вялікі сольны канцэрт у віцебскім Летнім Амфітэатры ў межах новага Beatles-фэста “Ob-la-ki, Ob-la-ka”.

Выступ БГ і “Аквариума” складзецца з дзвюх частак, у якіх прагучаць песні з апошніх альбомаў і ўласныя хіты калектыву. Па прызнанні Грабеншчыкова, спяваць песні легендарных Beatles ён папросту саромеецца і не выконвае ўжо гадоў 30, маўляў, “яны спяваюць значна лепей”, а нічога новага музыка дадаць да іх не можа.

Яшчэ ў савецкія часы Барыс Грабеншчыкоў і Коля Васін прыдумалі традыцыю, адзначаць дні нараджэння ўдзельнікаў Beatles. А сёлетні фестываль прымеркаваны да дня нараджэння Пола Макартні. Таму, кажа ініцыятар фэста і старшыня віцебскага Beatles-клуба Гарык Аганджанян, прыезд БГ і “Аквариума” для “Ob-la-ki, Ob-la-ka” “вельмі сімвалічны”.

Пасля выступу “Аквариума” наведвальнікаў чакае Beatles-канцэрт з удзелам гуртоў Flat, The Apples, Аляксандра Цыганка і іншых выканаўцаў. Таксама ў межах фестывалю 17-18 чэрвеня адбудзецца шэраг клубных і гарадскіх мерапрыемстваў. З праграмай можна пазнаёміцца на старонцы www.beatles.by.

Такім чынам, 18 чэрвеня ў Летнім Амфітэатры (г.Віцебск) – вялікі сольны канцэрт Барыса Грабеншчыкова і гурта “Аквариум”. Па заканчэнні – Beatles-канцэрт. Пачатак у 22.00. Квіткі ад 20 да 120 тыс. у канцэртных касах Віцебска, а таксама на сайте www.ticketpro.by. Даведкі: (029) 710 22 22.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі