"Барселона" не згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў, далей ідзе "Чэлсі"

"Барселона" не здолела перайграць "Чэлсі". Нагадаем, у першым матчы, у Лондане, англійскі клуб святкаваў перамогу з лікам 1:0. Сёння каталонцы пасля галоў Бускетца і Іньесты на 43-й хвіліне выйгравалі з лікам 2:0. Да таго ж госці гулялі ў меншасці пасля выдалення Тэры. Аднак "Чэлсі" яшчэ да перапынку забіў гол у адказ, вызначыўся Рамірэс.

На 49-й хвіліне не забіў пенальці Месі. Да апошніх хвілінаў гульні "Барселона" спрабавала забіць яшчэ адзін гол, а прапусціла контратаку — Торэс, які выйшаў на замену замест Драгба, зраўняў лік. "Чэлсі" ў фінале Лігі чэмпіёнаў!

У сераду ў паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў гуляюць "Рэал" і "Баварыя". У першай гульні нямецкі клуб выйграў з лікам 2:1.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі