Баранавец злавіў маланку на вуду

70-гадовы мужчына разам з жонкай выбраўся на рыбалку. Там іх і застала навальніца. Калі рыбак закідваў вуду, у яе ўдарыла маланка. Рыбак кажа, што нават грымотаў не паспеў пачуць.

 
Мужчыну маланкай апаліла далоні. Але ў шпіталь ён звяртацца не стаў і зноў збіраецца “на рыбу” — кажа, што дужа любіць гэтую справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі