Азаранка і Квітава зняліся з парных спаборніцтваў турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуска Вікторыя Азаранка і чэшка Петра Квітава атрымалі ад арганізатараў "дзікую карту", нагадвае БелаПАН. І ў першым крузе спаборніцтваў беларуска-чэшскі дуэт выйграў у Наталі Грандзін з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Уладзіміры Угліравай з Чэхіі.

У другім раўндзе Азаранка і Квітава мусілі сапернічаць з італьянкамі Сарай Эрані і Рабертай Вінчы. Аднак цяпер спаборніцтва не адбудзецца. 

Год таму Азаранка ў пары з расіянкай Марыяй Кірыленкай дайшла да паўфіналу, а ў 2010-м з яшчэ адной прадстаўніцай Расіі Верай Званаровай — да фіналу турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі