Аўтамабілісты і прадстаўнікі Савета міністраў размаўлялі ў палявых умовах

Еўрарадыё: Пра што дамовіліся на гэтай сустрэчы?

Шаркоў: Дыскусія была вельмі кароткай. Прадстаўнікі аналітычнага ўпраўлення Савета міністраў чакаюць ад нас канкрэтных прапановаў, якія мы пагадзіліся ім направіць з мэтай далейшага абмеркавання ў больш шырокім фармаце.

Еўрарадыё: Агучце, можа, тэзісна прапановы.

Шаркоў: Мы не супраць таго, каб павышаліся кошты, мы за тое, каб павышаліся заробкі. Мы за раўнавагу ў гэтай сферы. Для гэтага ёсць канкрэтныя механізмы, напрыклад, зніжэнне акцызаў, зніжэнне НДС. Каб паліва не вывозілася за межы Беларусі, то трэба распрацаваць сістэму кантролю пры ўездзе або выездзе машын.

Еўрарадыё: Але вы прапаноўваеце рэформы, да якіх у нас адносяцца з асцярогай.

Шаркоў: Сёння пачалі разумець нават у апараце Савета міністраў, што неабходна праводзіць рэформы, каб стабілізаваць сітуацыю ў краіне, бо краіна вельмі бяднее.

Еўрарадыё: Ці будуць працягвацца акцыі “Стоп-бензін”?

Шаркоў: Мы гэтыя акцыі не робім. Я не магу сказаць, ці будуць яны працягвацца, мы да гэтага не заклікаем. Але, калі кошты на паліва падскочаць вельмі моцна і ў гэты час не будуць паднятыя даходы насельніцтва ў рэальным сектары эканомікі, то аўтааматары выедуць на гэтыя акцыі. Гэта відавочна.

Еўрарадыё: А ці будуць працягвацца гэтыя “круглыя сталы”?

Шакроў: Мы папрасілі прадстаўнікоў Савета міністраў, каб яны нам дапамаглі сумесна арганізаваць круглы стол, на якім будуць прысутнічаць і прадстаўнікі “Белнафтахіма”, і Міністэрства фінансаў, і Міністэрства эканомікі, а таксама апарата прэзідэнта і апарата Савета міністраў. На што яны чакаюць нашых прапановаў, якія будуць накіраваны намі ім у бліжэйшы час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі