Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць 13 кастрычніка
Таксама ацяпленне ўключаць у інтэрнатах, гатэлях, бібліятэках, навучальных установах сталіцы.
Таксама Мінгарвыканкам дазволіў з 17 кастрычніка ўключыць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, установах культуры і спорту, паведамляе БЕЛТА. З 19 кастрычніка пачнуць ацяпляць астатнія будынкі.
Такое рашэнне прынятае з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я. Цяпло ў дзіцячыя садкі, школы, медустановы пачало паступаць з аўторка 11 кастрычніка.