Астапчук: мяне правяралі ў ліпені і ўсё было "чыста"

У эфіры тэлеканала АНТ Надзея Астапчук сказала, што яна ў разгубленасці і "не разумее, што адбылося". Паводле яе словаў, у канцы ліпеня яе правяралі, былі "міжнародныя пробы", і было "ўсё чыста".

Цяпер Астапчук чакае вяртання з Лондана беларускай дэлегацыі. Спадзяецца, што ёй патлумачаць сітуацыю і будзе прынятае рашэнне, што рабіць далей.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль у беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. У выніку, Астапчук мусіць здаць свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за "золата" Алімпіяды.

Фота — daylife.com

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі