Астапчук застанецца без медаля, $150 тысяч, ордэна і "алімпійскага выбару"?

У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік.

У выніку, Астапчук мусіць здаць свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за "золата" Алімпіяды.

Пакуль няма ніякіх афіцыйных каментароў з беларускага боку, таму невядома, ці будзе адабраны ў спартсменкі і ордэн Айчыны III ступені, якім яе ўзнагародзіў Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, узнагароду яна атрымала за "высокі прафесіяналізм, выдатныя спартыўныя дасягненні і перамогу на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях".

Таксама невядома, што будзе з "алімпійскім выбарам" Надзеі Астапчук. У рамках праекта яна, як алімпійская чэмпіёнка, выбрала для перадачы 100 мільёнаў рублёў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе ў Століне.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі