Асіф Кападзіа здыме "праўдзівы і чулы" фільм пра Эмі Уайнхаўс

Рэжысёр Асіф Кападзіа здыме дакументальны фільм пра жыццё Эмі Уайнхаўс. Карціна мае распавесці пра жыццё Эмі і яе асабістую трагедыю.

Кападзіа — аўтар біяграфічнай стужкі пра гоншчыка "Формулы-1" Айртона Сену — і прадзюсар фільма Джэймс Гей-Рыз абяцаюць, што ў стужцы будуць выкарыстаны раней не апублікаваныя фрагменты з асабістага відэаархіва спявачкі.

Сям’я спявачкі падтрымала рашэнне рэжысёра і заявіла, што “толькі падыход Кападзіа дазваляе паказаць гісторыю Эмі сумленна і чула, без лішняй сенсацыйнасці”. Эмі Ўайнхаўс памерла амаль 2 гады таму ад атручання алкаголем.

Фота: sbtv.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі