Апазіцыя не будзе прызнаваць вынікі выбараў

Сумесную заяву падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху "За Свабоду" і грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду".

На іх думку, парламенцкія выбары ў Беларусі нельга назваць празрыстымі і дэмакратычнымі, бо ўлады ўмешваліся ў выбарчы працэс, а таксама ціснулі на кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў.

Прадстаўнікі апазіцыі таксама заяўляюць, што падчас датэрміновага галасавання былі выяўлены факты масавага ўціску на асобаў, залежных ад улады праз навучанне ў дзяржаўных адукацыйных установах або працу на дзяржаўных прадпрыемствах. Акрамя таго, апазіцыя звяртае ўвагу на ўжыванне цэнзуры, у тым ліку зняццё з эфіру ўжо запісаных выступаў зарэгістраваных кандыдатаў. Згадваецца і тое, што адбываліся арышты ўдзельнікаў пікетаў у дазволеных законам месцах, перадае interfax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі