Антытытунёвая кампанія пройдзе ў Беларусі

З 12 па 15 лістапада ў розных кутках Беларусі запланаваныя круглыя сталы і прэс-канферэнцыі па пытаннях курэння. Таксама арганізуюць конкурс на найлепшы артыкул на гэту тэматыку, рэйды па выкананні забароны на курэнне, інтэрактыўнае навучанне медыцынскіх работнікаў формам і метадам арганізацыі дзейнасці па прафілактыцы курэння, перадае БЕЛТА.

Таксама будуць працаваць тэлефоны даверу, па якіх можна даведацца, як правільна і назаўсёды пазбавіцца ад гэтай шкоднай звычкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі