Андрэй Скурко: Ператрус на працу сайта і выхад газеты не паўплывае

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё сказаў галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко.

Нагадаем, учора ўвечары ў офісе газеты “Наша ніва” і ў беларускім ПЭН-цэнтры, якія размяшчаюцца ў адным памяшканні, прайшоў ператрус. Сістэмны блок камп'ютара забралі і дома ў Андрэя Скурко.

Згодна з ордэрам, ператрусы звязаныя з дзвюма крымінальнымі справамі: аб масавых беспарадках і аб знявазе дзяржаўнай сімволікі. Найперш "гасцей" цікавілі фота- і відэаматэрыялы, звязаныя з падзеямі 19 снежня ў Мінску.

Паводле слоў Андрэя Скурка, ператрус у яго кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Скурко кажа, што чарговы нумар газеты "Наша ніва" мусіць выйсці 5 студзеня. Што да сайта, то "яго можна рабіць, знаходзячыся ў вёсцы, абы было падлучэнне да інтэрнэту", адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі