Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за грошы, пазычаныя ў бацькоў

Лідар АГП прызнаны вінаватым і аштрафаваны на 500 тысяч рублёў, паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Падаткавікі палічылі парушэннем тое, што для куплі аўтамабіля палітык браў грошы ў сваіх бацькоў і не адзначыў гэта ў дэкларацыі. Таксама віной Лябедзькі палічылі недакладную лічбу куплі-продажу кватэры. Як кажа сам палітык, ён напісаў 2000 рублёў, а трэба было 1500.

Па словах Лябедзькі, апошняя падатковая праверка супраць яго сям'і цягнецца паўгода.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі