Анатоль Паўлаў: А што гэта за галоўны апазіцыянер такі?

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, Андрэя Дзмітрыева выключылі з партыі з фармулёўкай “за нанясенне палітычнай шкоды партыі”. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас прэзідэнцкай кампаніі працаваў не на карысць кандыдата ад АГП, а быў кіраўніком штаба лідэра кампаніі “Гавары праўду!”. Але ў кіраўніка сталічнай суполкі АГП Анатоля Паўлава есць і іншыя прэтэнзіі.


Анатоль Паўлаў: “Я здзіўляюся: гляджу па Белсаце, дзесьці яшчэ – ён сёння ледзь не галоўны апазіцыянер! Ён што, кандыдатам у прэзідэнты быў? Ён увесь час чамусьці кажа ад імя апазіцыі. А што гэта за галоўны апазіцыянер такі? Увогуле, наколькі я разумею, у яго ёсць пэўныя абмежаванні на выезд? А ён увесь час па замежжах – мяне гэта таксама здзіўляе”.


Падазрэнні, што Дзмітрыева выключылі з партыі таму, што ён станавіўся канкурэнтам старшыні АГП Анатолю Лябедзку, адмятае.


Анатоль Паўлаў: “З пункту гледжання палітычнай вагі, ён не праціўнік Анатолю Ўладзіміравічу. Апроч яго, калі ўжо казаць пра канкурэнцыю, у партыі ёсць больш важкія фігуры, чым Андруша Дзмітрыеў! Я Дзмітрыева ведаю з 2001 года, калі я быў у штабе Чыгіра і ён да нас прыйшоў зусім маладым хлопцам. Павёў сябе не вельмі прыстойна. Таму быў вельмі здзіўлены, калі Анатоль Уладзіміравіч прыцягнуў яго да працы ў АГП”.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі