Аляксандр Глеб: Рашэнне, дзе гуляць далей, прыму пазней
Самарскія "Крылы Саветаў", за якія выступае паўабаронца, занялі ў расійскай Прэм'ер-Лізе 12-е месца.
У інтэрв'ю сайту kc-camapa.ru, Глеб прызнаўся, што "на дадзены момант проста хоча адпачыць" і не збіраецца прымаць рашэнне пра свой далейшы лёс. "Рашэнне прыму пазней", — сказаў футбаліст.
У той жа час ён падзякаваў "за цёплы прыём" заўзятараў, кіраўніцтва клуба і футбалістаў "Крылаў Саветаў".
За самарскую каманду Аляксандр Глеб згуляў 8 матчаў, галоў не забіў. У 39-м туры быў прызнаны найлепшым гульцом Лігі. У Глеба была 90-адсоткавая дакладнасць перадач. Ён быў найлепшым па колькасці ўдалых абводак, выйграў 74% адзінаборстваў.
Фота — bymedia.net