Альгерд Бахарэвіч выходзіць з Саюзу беларускіх пісьменнікаў

У сваім блогу Бахарэвіч прыводзіць тэкст заявы на імя старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча (Сачанкі). Ён папракае кіраўніка арганізацыі і яе раду ў тым, што яны ніяк не абаранілі яго пісьменніцкую годнасць, калі іншыя літаратары і крытыкі абрынуліся на яго з хлуснёй. Таксама Альгерд Бахарэвіч кажа пра фактычную цэнзуру, якую спрабуюць супраць яго ўвесці. Саюз падзяляе сваіх сябраў на “правільных” і “хунвэйбіна”, на “верных запаветам” і “ачарніцеляў”, на “сваіх” і “чужых” — і гэта ў сітуацыі, калі само існаванне беларускай мовы і культуры стаіць пад пагрозай”, — піша вядомы літаратар.

Альгерд Бахарэвіч з’яўляецца адной з найбольш заўважных фігур у маладым пакаленні беларускіх літаратараў. Ён аўтар кніг “Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў”, “Натуральная афарбоўка”, “Ніякай літасьці Валянціне Г.”, “Праклятыя госьці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі