Алесь Бяляцкі развітаўся з бацькам у моргу

Праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня.
Праваабаронцу прывезлі з Жодзінскага СІЗА ў морг пад узмоцненай аховай і з
аўтамабілямі суправаджэння. Пра беспрэцэндэнтныя меры бяспекі пры развітаньні
сведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая і старонніх асобаў на
развітанне не дапусьцілі, паведамляе сайт цэнтра “Вясна”.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам
каля 10 хвілін. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Пра смерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень
пахавання ранкам 27 снежня.

Нагадаем, што праваабаронца ад 4 жніўня знаходзіцца за кратамі. У канцы
лістапада суд пакараў яго чатырма з паловай гадамі калоніі з канфіскацыяй
маёмасці. Бяляцкага прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў у буйным памеры.