Алег Скрыпка прэзентуе мікс “Краіны Мрой” на этна-дыскатэцы ў Мінску

Як вядома, для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" Алег Скрыпка праспяваў па-беларуску песню “Краіна Мрой”. А дзякуючы падказцы Еўрарадыё, падрыхтаваў яе танцавальную версію для прэзентацыі ў Мінску.

Алег Скрыпка: “Уяўляеце, за два дні мы з нашым гукачом зрабілі танцавальную версію “Краіны мрой”. Я яшчэ не чуў яе канчатковую версію, але яна ёсць! І я буду яе круціць падчас этна-дыскатэкі. Таму мы яе паслухаем, і я нават буду яе спяваць жыўцом. Сам хвалююся, але думаю, што будзе здорава”.


Адмыслова для прэзентацыі “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” Алег Скрыпка падрыхтаваў трэк-ліст, прыкладна траціна якога складаецца з беларускай музыкі. Нагадаем, што прэзентацыя адбудзецца ў сталічным Лофт-кафэ, 15-га снежня, пачатак а 19.

Замова квіткоў па тэлефоне 638-44-44 (Velcom, MTC, life).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі