Akute назвалі праграму ў гонар гурта "Уліс"

12 красавіка магілёўскі гурт Akute прадставіць у Мінску новую канцэртную праграму “Як на далоні”. Такім чынам музыкі аддаюць даніну павагі гурту “Уліс”, які лічаць эталонам сучаснай беларускай музыкі. Падчас канцэрту Akute сыграюць некалькі цалкам новых твораў, якія ўвойдуць у новы альбом гурта. Плануецца, што будучая пласцінка, як і папярэднія дыскі, будзе запісаная ў Магілёве, а зведзеная ў Кіеве.

Нагадаем, месяц таму падчас уручэння ўзнагарод Ultra-Music Awards Akute сыгралі кавер песні "Уліс" "Як на далоні"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі