Актывістаў БХД Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына пасадзілі на 5 сутак
Гэта адбылося перад устаноўчым з'ездам партыі, які прызначаны на суботу.
16 снежня вырак ім вынес суд Маскоўскага раёна Брэста, перадае прэс-служба БХД. Актывістаў прызналі вінаватымі ў лаянцы 15 снежня ля міліцэйскага пастарунку.
Віктар Чайкоўскі, які прысутнічаў у судзе, кажа, што сведчанні міліцыянтаў былі дыяметральна супрацьлеглымі. Адзін з іх казаў, што Шурхай і Чаркашын лаяліся некалькі секундаў, другі — значна больш. Адзін — што гэта адбывалася на прыступках, а другі — ля машыны за 50 метраў ад прыступак.
Нагадаем, што актывістаў затрымалі 15 снежня па падазрэнні ў аўтааварыі, але пазней справу перакваліфікавалі.