Актывістаў АГП пакаралі штрафам у 2 мільёны за Дзень волі ў Гомелі

Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.

Палякоў: “Мне ўручылі позву з РАУСа Навабеліцкага раёну Гомеля. Там склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. У судзе Навабеліцкага раёну нам прысудзілі па 2 мільёны рублёў — 20 базавых. За тое, што праводзілі несанкцыяваны мітынг”.

Нагадаем, 25 сакавіка гомельскія актывісты наведалі магілу Цімоха Вострыкава — дзеяча нацыянальнага Адраджэння.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі