Актывіста Сяргея Казакова заблакавалі ў кватэры

Аб гэтым у жывым эфіры Еўрарадыё расказаў сам актывіст. Казакоў гаворыць, што некалькі чалавек, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, зараз знаходзяцца на яго лесвічнай пляцоўцы і спрабуюць трапіць у кватэру. Сяргей адмаўляецца іх пускаць. Пры гэтым не выключае, што яму ўсё ж давядзецца сёння трапіць у пастарунак.

Нагадаем, што сёння ўвечары актывісты “Еўрапейскай Беларусі” плануюць правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Генпракуратура, якая заявіла аб незаконнасці акцыі, назвала Сяргея Казакова адным з арганізатараў і вынесла яму папярэджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі