Ахвяраў “Булгарыі” ужо 55

Некаторыя пасажыры патанулага ў Татарстане цеплахода “Булгарыя” надзелі ратавальныя камізэлькі, але не паспелі выбрацца на паверхню, заявіў журналістам начальнік прэс-службы Галоўнага ўпраўлення МНС па Татарстане Марат Рахматулін.

На борце “Булгарыі” было таксама два беларуса. Адзін уратаваўся, другога пакуль шукаюць.