Ахвярамі авіяналётаў у сектары Газа стаў 161 чалавек
Сярод загінулых — 42 дзіцяці.
Паводле звестак палестынскага міністэрства аховы здароўя, за восем дзён супрацьстаяння больш за 1200 чалавек былі параненыя, сярод іх — 353 жанчыны, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Таксама вядома пра трох загінулых ізраільцян. У сераду ў выніку тэракту ў пасажырскім аўтобусе ў Тэль-Авіве былі параненыя 28 чалавек.
Нагадаем, паміж ХАМАС і Ізраілем ад 21 лістапада трымаецца перамір'е. Ізраільскае радыё паведаміла пра некалькі ракет, запушчаных па тэрыторыі Ізраіля, аднак адказу з боку Тэль-Авіву не было.
Беларусь вітае дамову пра перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС. Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў нашай краіны Андрэй Савіных:
"Мы вітаем дамоўленасць пра дасягненне перамір'я і спадзяемся, што яна будзе выконвацца абодвума бакамі канфлікту. Мы падтрымліваем высілкі, якія прадпрымаюцца для завяршэння канфлікту і рашэння існуючых праблем шляхам перамоў. Рэспубліка Беларусь асуджае ўжыванне сілы, якое цягне за сабой ахвяры сярод палестынскага і ізраільскага насельніцтва. Беларуская амбасада ў Ізраілі ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі ў зоне канфлікту і гатовае аказаць неабходную дапамогу беларускім грамадзянам".
Андрэй Савіных таксама паведаміў, што, па наяўных дадзеных, беларускія грамадзяне не пацярпелі з-за канфлікту паміж палестынцамі і ізраільцянамі.
МЗС: у сектары Газа знаходзяцца дзве беларускі
На здымку: Ізраільскі памежны пункт, сектар Газа. Фота — bymedia.net