Афрыканскі саюз не хоча адпраўляць Кадафі ў Гаагу

дпаведную заяву Афрыканскі саюз прыняў на сваім саміце, які праходзіць у Экватарыяльнай Гвінеі, паведамляюць інфармагенцтвы. Як сказана ў заяве, ордэр на арышт Муамара Кадафі сур’ёзна ўскладніць высілкі з мірным урэгуляваннем сітуацыі ў Лівіі.

Раней паведамлялася, што ордэр на арышт Кадафі, яго сына Сэйф Аль-Іслама, а таксама начальніка лівійскай выведкі Абдулы Аль-Санусі быў выданы 27 чэрвеня. Лівійскага лідара суд абвінаваціў у выкарыстанні зброі супраць удзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый, а яго сына і начальніка выведкі — у распараджэннях, якія прывялі да гібелі цывільных асоб.

Афрыканскі саюз аб’ядноўвае большасць краін кантыненту. Яго сябрамі з’яўляюцца 53 дзяржавы. У красавіку 2011 года Афрыканскі саюз прапанаваў план мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Лівіі, рэалізаваць які пакуль не ўдалося.