Адзін юрыст з правінцыі варты цэлай сталічнай фірмы

120823 Savich Predprinim.mp3

Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік-2011” года ўражваюць: завод па вырабе вентылятараў пераплюнуў “ЭПАМ СІСТЭМЗ”, а гаспадарка са 150-ццю супрацоўнікамі лёгка канкуруе з “Кока-Кола Беврыджыз”.

Частка кампаній з гэтага спіса лепшых прадпрымальнікаў году простаму чалавеку не знаёмая.

Вось якія турыстычныя паслугі аказвае (увага!) прыватнае навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства “Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму”, якое да ўсяго стала пераможцам у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у галіне турызму”?


Дырэктар прадпрыемства Марына Гнядая тлумачыць, што яны адна з буйнейшых турыстычных фірм, якія “завозяць” турыстаў у Беларусь.


“Да нас едуць у асноўным з Расіі, ёсць турысты з Польшчы і Прыбалтыкі, мы займаемся іх размяшчэннем па Беларусі. Акрамя таго, распрацоўваем сайты пра адпачынак, і займаемся іх суправаджэннем”, — кажа дырэктар і дадае, што назва “навукова-вытворчае” — гэта …ўжо крэатыў заснавальніка.


Крута, пакрэатывіш так — і адразу сур’ёзна гучыць — “навукова-вытворчае”!
Кампанія колькасцю супрацоўнікаў у 150 чалавек з вёскі Казенкі Мазырскага раёна “Партнёр і К”, што вырабляе каўбасы, канкуруе з “Соса СоІа”. Аказваецца, здзіўляцца няма чаму:


“А што вы здзіўляецеся, мы ўжо некалькі гадоў — лепшыя прадпрымальнікі ў вобласці! Нам прапанавалі на рэспубліку — і сталі лаўрэатамі. Працаваць трэба”, — з ходу выдае “сакрэт” поспеху намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксандр Мікалаевіч.


А вось і тры лепшыя ў краіне прадпрымальнікі ў намінацыі аказання паслуг.
Прадпрымальнік з вёскі Голацк Пухавіцкага раёну Генадзь Касяк, які займаецца юрыдычнымі кансультацыямі, цэніцца як рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій — фірма “Віадэн Медыя”, што займаецца праграмным забеспячэннем.

Вывучаем спіс далей. Пераможца ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік — арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі” — гомельскае прадпрыемства “ВЕЗА-Г” абстаўляе... “ЕPAM Sistems”.


“Наш завод вырабляе кандыцыянеры і вентылятары для прамысловасці”, — кажуць на гомельскім прадпрыемстве. Вентылятары… таксама патрэбная рэч. Асабліва ў спёку.

Але гэта яшчэ што. Сем гадоў таму ў гэтай намінацыі канкурэнцыю сёлетнім пераможцам складала б віцебскае прадпрыемства “ВIК — здароўе жывёл” і Кобрынскі “КАЛОР”.


Усяго за сем гадоў назад лепшых з прадпрымальнікаў пачалі выбіраць не толькі ў будаўніцтве, арганізацыі харчавання і прамысловасці. Цяпер лепшых прадпрымальнікаў выбіраюць у галіне турызму і аказання паслуг самім прадпрымальнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі