Адкрылася выстава вандроўнікаў "З табурэтам праз кантыненты"

Фота- і відэа- выстава распачалася ў аўторак у сталічнай галерэі "Ў".

У маленечкую залу, адведзеную пад экспазіцыю, набілася вельмі шмат ахвочых паглядзець на сапраўдных чараўнікоў, гульцоў з прасторай і часам. На Жэню і Верасня, двух беларусаў, якія пасля чарговай гутаркі на кухні здолелі падняцца, выйсці на вуліцу і адарвацца ад звыклага для ўсіх нас жыцця на цэлы год. З беларускімі песнямі яны праехалі палову зямнога шару: ЗША, Мексіка, Перу, Балівія і многія іншыя краіны Паўднёвай Амерыкі, дамы незнаёмых людзей і пыльныя трасы незнаёмых краін сталі домам для беларусаў на цэлае асобнае маленькае жыццё.

Вандроўнікі прадэманстравалі кароткі адрэзак са свайго паўнаметражнага кіно, якое чакаецца неўзабаве, адказалі на пытанні і праспявалі беларускія народныя песні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі