Ад сёння культурнай сталіцай краіны афіцыйна лічыцца Нясвіж

Нясвіж стаў трэцім горадам, які атрымаў ганаровы статус. Раней культурнай сталіцай Беларусі былi Полацк (2010 год) i Гомель (2011 год).

На адкрыцці праекта выступяць ансамбль "Харошкі", ансамбль старадаўняй беларускай музыкі "Пастараль" і тэатр імя Уршулі Радзівіл. Сёння ж у тэатральнай зале палацу Радзівілаў адбудзецца канцэрт салістаў Вялікага тэатра "Музычныя скарбы Нясвіжа". На ім пакажуць фрагменты з оперы "Чужое багацце нікому не служыць", якая была пастаўлена 200 гадоў назад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі