Ад раку памерла 36-гадовая беларуская экс-футбалістка нацыянальнай зборнай

Еўрарадыё ў студзені сёлета паведамляла пра яе сітуацыю. Святлане Рыжовай было неабходнае лячэнне ў замежнай клініцы з сучасным абсталяваннем і медыкаментамі. У яе быў рак страўніка 4-й ступені. Адна з ізраільскіх клінік абяцала дапамагчы і выратаваць 36-гадовай жанчыне жыццё. Тады жаночая каманда "Надзея-Дняпро", за якую яна выступала, заклікала ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы Святлане Рыжовай сабраць грошы на паездку ў Ізраіль.

Цырымонія развітання са Святланай Рыжовай пройдзе 5 красавіка ў Магілёве, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі