Футбалістка змагаецца з ракам, ёй тэрмінова патрэбная дапамога

У яе — рак страўніка 4-й ступені. Адна з ізраільскіх клінік абяцае дапамагчы і выратаваць 36-гадовай жанчыне жыццё. Сума для збору на абследаванне там — 6700 долараў. Таксама патрэбныя грошы на квіткі і пражыванне ў Ізраіле на 5-7 дзён.

Жаночая каманда "Надзея-Дняпро" заклікае ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы Святлане Рыжовай, якая патрапіла ў бяду.

Усе неабходныя банкаўскія рэквізіты змешчаныя на старонцы групы дапамогі Святлане Рыжовай у сацыяльных сетках.