Аб'яднаная праграма па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) зачыняе свой офіс у Беларусі
Пра гэта заявіла каардынатарка ЮНЭЙДС у Беларусі Элеанора Гвоздзева. Нагадаем, што гэтая праграма фінансуецца ААН.
Па словах Гвоздзевай, закрыццё офіса — гэта рашэнне ў рэчышчы палітыкі рэструктурызацыі арганізацыі. Яно не мае дачынення ні да патэнцыялу ЮНЭЙДС, ні да наяўнасці сродкаў, ні да распаўсюду эпідэміі, інфармуе belaids.net.
Разам з тым, кажа Гвоздзева, закрыццё офіса яшчэ не значыць, што ўсё зачыняецца і спыняецца. Праца будзе змененая, з'явіцца іншая праграма.
Фота — 5min.by