Абнародаваныя фота і відэа падазраваных у выбухах у Бостане

"Хтосьці павінен ведаць гэтых людзей", — сказаў прадстаўнік ФБР Рычард Дэлар'е. Мяркуецца, што гэтыя мужчыны добра ўзброеныя і ўяўляюць вялікую небяспеку.

На фота і відэа відаць, што падазраваныя нясуць заплечнікі. Верагодна, у іх і знаходзіліся выбуховыя прыстасаванні.

Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў панядзелак падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні.

У цэнтры Бостана стралялі, загінуў паліцыянт, спынены рух метро

Беларуска з Бостанскага марафона: Калі выбухнула, я ішла да фінішнай прамой

Усё, што засталося ад аднаго з заплечнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі