Абаронцы ўкраінскай мовы купілі Януковічу квіток з Кіева ў Беларусь

Удзельнікі мітынга ў абарону ўкраінскай мовы, які праходзіць у Кіеве каля Украінскага дому, сёння прадэманстравалі "падарункі". Яны падкрэслілі, што паколькі Віктар Януковіч паходзіць з Беларусі, дык яны прапануюць яму паехаць туды і не вяртацца. А каб "сэканоміць бюджэтныя сродкі", сабралі грошы на квіток на цягнік да Мінску. У валізку дэманстранты паклалі некалькі кніг, вараныя яйкі, намаляваную "пажыццёвую беларускую візу".

Нагадаем, сёння ўкраінскі прэзідэнт адзначае свой 62 дзень народзінаў. Паколькі Віктар Януковіч знаходзіцца ў Крыме, "падарункі" яму збіраюцца адправіць праз пошту, інфармуе УНІАН.

Фота — segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі