9-гадовая школьніца ў Мінску завісла на круку з-пад апоры для бялізны
Мінскія выратавальнікі правялі ўвечары 19 траўня незвычайную аперацыю. Яны выратавалі дзяўчынку, якая ўчапілася нагой за крук на апоры для сушкі бялізны.
Як інфармуе БЕЛТА, 9-гадовая дзяўчынка залезла на апору для сушкі бялізны і прабіла цягліцу правай нагі. Самастойна вызваліць нагу дзяўчынка не змагла. Ёй давялося больш за 15 хвілінаў правісець на апоры, пакуль не з'явіліся выратавальнікі. Яны зрэзалі крук і перадалі дзіця лекарам хуткай дапамогі. Тыя даставілі дзяўчынку ў 6-ю гарадскую клініку.