82-гадовы кіроўца праехаў 32 км па сустрэчнай паласе і не ўчыніў аварыі
Здарэнне адбылося ў Францыі. Мужчына ехаў разам са сваёй жонкай.
Як паведамляе interfax.ru, мужчына не змог разабрацца з апаратам, які прымае грошы за праезд па хуткаснай аўтамагістралі. Тады ён вырашыў паехаць у адваротны бок, разлічваючы дабрацца да бліжэйшага з'езду. Аднак памыліўся і аказаўся на сустрэчнай паласе.
Па словах жандараў, той факт, што машына праехала 32 кіламетры і ні з кім не сутыкнулася, можна лічыць цудам: аўтамабіль рухаўся па крайняй левай паласе, прызначанай для самых хуткіх кіроўцаў, ды яшчэ ва ўмовах праліўнога дажджу. "У той момант бачнасць складала ўсяго 50 метраў", — адзначыў адзін з паліцыянтаў.
У дачыненні да 82-гадовага кіроўцы праводзіцца праверка.