494 чалавекі прэтэндуюць на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў
У акруговыя выбарчыя камісіі паступілі 597 камплектаў дакументаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
А гэта значыць, што некаторыя з прэтэндэнтаў вылучаюцца некалькімі спосабамі, адзначае сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Нагадаем, вылучыцца можна ад палітычнай партыі, працоўнага калектыва і шляхам збору подпісаў. Адным спосабам скарысталіся 394 чалавекі, двума спосабамі — 96 чалавек, трыма — 4 чалавекі.
Сярод іх 93 жанчыны (18,8%), 55 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў (11,1%), 22 чалавекі раней былі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў альбо і цяпер з'яўляюцца імі (4,5%), дэпутатамі мясцовых саветаў — 57 чалавек (11,5%), паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net