47 грамадскіх арганізацый Беларусі выступілі ў абарону Бяляцкага

Прысуд вядомаму праваабаронцу і грамадскаму дзеячу, старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэнне і асуджэнне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

З гэтай нагоды была прынятая адмысловая заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення праваабаронцы і заклікам да калегаў, грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага і далучыцца да кампаніі за яго вызваленне.

Заяву падпісалі 47 грамадскіх арганізацыяў Беларусі і арганізацыяў беларусаў замежжа. Прадстаўнікі арганізацыяў выказалі  абурэнне вынесеным праваабаронцу прысудам і адзначылі, што крымінальная справа супраць Алеся Бяляцкага, мела неправавы характар, а прысуд быў незаконным. 

Паводле падпісантаў заявы, неўзабаве ў Інтэрнэце з’явіцца анлайн петыцыя і кожны асобны неабыякавы чалавек зможа далучыцца да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі