36-гадовая амерыканка нарадзіла дзве пары двайнят (фота, відэа)

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, падобнае здараецца адзін раз на 70 мільёнаў. "Мы планавалі цяжарнасць, але, відавочна, перастараліся", — кажа шчаслівая маці Трэса Мантальва.

Цікава, што ў сям'і ўжо гадаваўся 2-гадовы хлопчык і яны чакалі дачку, а нарадзіліся адразу чацвёра сыноў! Кожны з іх важыў ад 1,33 кг да 1,79 кг. Бацькі назвалі іх па першых чатырох літарах англійскага алфавіта: Эйсам, Блэйнам, Кэшам і Дзіланам.

43-гадовы бацька Мануэл Мантальва спадзяецца, што Бог пашле ім яшчэ і дачку.

Фота — ABC News