22 сакавіка пачынаюцца суды над Дашкевічам, Лобавым і Ліхавідам

У аўторак адбудуцца суды над трыма моладзевымі актывістамі.

"Дашкевіча і Лобава будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна а 14 гадзіне, а Ліхавіда у Партызанскім судзе а 10-й", — распавёў Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, што 20-гадовага моладзевага актывіста Мікіту Ліхавіда судзяць за ўдзел у масавых беспарадках. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў турмы.

Маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава абвінавачваюць па артыкуле 339 частка 3, "хуліганства з выкарыстаннем прыстасавання для нанясення пабояў". За гэта прадугледжана да 10 гадоў зняволення. Абодва яны былі затрыманыя 18 снежня мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі